Лукашэнка распавёў пра новы фармат сваіх паездак па Беларусі

Лукашэнка распавёў пра новы фармат сваіх паездак па Беларусі

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра новы фармат сваіх паездак па Беларусі. У панядзелак кіраўнік дзяржавы наведаў Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці. Ён запатрабаваў павысіць кадравую і выканаўчую дысцыпліну на месцах. Лукашэнка гаварыў пра заробкі беларусаў, што толькі лянівы не можа зарабіць на годнае жыццё. Асобна спыніўся на заробках спартсменаў, якія павінны залежаць ад вынікаў выступленняў. Паабяцаў падтрымку шматдзетных сем'яў і вайскоўцаў. Паводле яго слоў, калі няма магчымасці падняць заробкі, цэны не павінны расці.

На нарадзе ў Маларыцкім райвыканкаме Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што падчас сваіх паездак (днямі ён наведаў Гродзеншчыну) хоча "больш пільна, уважліва вывучыць сітуацыю на месцах". Ён падкрэсліў, што "ніякіх надзвычайных абставін" для наведванне Ваўкавыскага ці Маларыцкага раёна няма.

"На кожным месцы мяне цікавіла тая ці іншая праблема, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Кантраляваць выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы, якія прапісаны ў "Матрыцы задач для вертыкалі ўлады", я буду пастаянна. Хачу проста папярэдзіць, нікога ні ў якім разе не запалохваючы: усе рашэнні, якія я прымаю тут на месцы, павінны няўхільна выконвацца, чаго б гэта ні каштавала — і ўраду, і губернатару, і кіраўнікам прадпрыемстваў".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што змяняюцца стыль і тактыка яго паездак па краіне. Яму важна бачыць не толькі тое "прыгожае", што яму хочуць паказаць абласныя ці раённыя ўлады, але найперш "тое ўсё, што за кадрам".

Лукашэнка: Каб больш не было скаргаў, што на кагосьці "наехалі" МУС, КДБ

У Маларыцкім раёне Лукашэнку падарылі... карову

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі