Лукашэнка: РФ дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку

Лукашэнка: РФ дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку

Інтарэсы Расіі на заходнім напрамку абараняе беларуская мытня. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 верасня падчас рабочай сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько.

Кіраўнік Беларусі збіраецца ўзняць гэтую тэму пры будучых размовах з кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі. "Мяне цікавяць насцярожваючыя факты. Я хачу мець поўную інфармацыю пра паслугі, якія мы аказваем Расійскай Федэрацыі (бо Расія толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі), каб я быў у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Таксама кіраўнік Беларусі пацікавіўся сітуацыяй на мяжы ў сувязі з харчовым эмбарга, якое Расія ўвяла супраць шэрагу краін. Сянько заявіў, што Беларусь абараняе Расію ад паступлення санкцыйных тавараў: "Выяўлена вялікая колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных са спробамі перамяшчэння санкцыйных тавараў у бок Расійскай Федэрацыі, так і з боку Расійскай Федэрацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі