Лукашэнка: Што дрэнна ў той сістэме, якую мы стварылі?!

Лукашэнка: Што дрэнна ў той сістэме, якую мы стварылі?!

Падчас цырымоніі ўступлення ў пасаду прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё стаўленне да эканамічных рэформаў. Ён адзначыў, што беларускі народ выказаў “адданасць той палітыцы, якую мы праводзім дзясятак гадоў”, прагаласаваўшы за яго на выбарах.

“Мы ішлі сваім шляхам і гэты шлях паказаў правільнасць нашых дзеянняў. Мы пабудавалі шмат жылля, мадэрнізавалі шмат прадпрыемстваў. Так, сапраўды, у народзе назапасіўся вялікі пласт чаканняў. Народу укідваюць розныя ідэі, народ прымушаюць думаць. Але народу трэба генеральная лінія, каб іх нехта вёў. Зашмат сёння гавораць і пішуць, аб структурных реформах. Але ніхто не сказаў, што гэта за рэформы. За гэтыя рэформы хто-ніхто ў свеце гатовы добра заплаціць. Вакол правялі падобныя рэформы, яны пакаштавалі гэтых реформаў. Што дрэнна ў той сістэме, якую мы стварылі? Гэтыя прапановы гучаць з розных кабінетаў. І я задумваюся, што мы рабілі не так?!” — разважае Лукашэнка.

Цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі праходзіць у Палацы Незалежнасць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі