Лукашэнка — Шуневічу: "Алкашам месца за рулём няма"
Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае прыняццё у Беларусі больш жорсткіх мер у дачыненні п'яных кіроўцаў. Пра гэта ён заявіў 28 лютага падчас сустрэчы з міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам.
"Вы спрабуеце прапанаваць больш жорсткую адказнасць па лініі ДАІ, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Яе і трэба рабіць больш жорсткай: алкашам месца за рулём няма!".
Асабліва жорсткая адказнасць мусіць быць да тых п'яных кіроўцаў, якія забілі чалавека. "Тут размоваў быць не павінна", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.