Лукашэнка — Сі Цзіньпіну: Беларусь з'яўляецца сапраўдным вашым сябрам
25 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Пекіне з старшынём КНР Сі Цзіньпінам, інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка. Лукашэнка знаходзіцца з трохдзённым працоўным візітам у Кітаі. Падчас сустрэчы з Сі Цзіньпінам ён запэўніў яго, што Беларусь, у адрозненне ад шэрагу іншых краін, "з'яўляецца сапраўдным сябрам". "Кітай заўсёды можа разлічваць на нашу падтрымку ў любой сферы, як і мы заўсёды ўпэўнены ў падтрымцы з вашага боку", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кітайскі кіраўнік гаварыў толькі пра пазітыў — пра поспехі Беларусі ў розных сферах, пра "Вялікі камень", які стаў "адным з узорных праектаў нашага супрацоўніцтва".
У Кітаі Лукашэнка возьме ўдзел у II Форуме супрацоўніцтва "Пояс і шлях".