Лукашэнка спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з ЕС
![Лукашэнка спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з ЕС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/sciahibm.jpg.webp?itok=a208R7hm)
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дональда Туска з перавыбраннем на пасаду старшыні Еўрапейскага савета. Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дзейнасць Туска і ў далейшым будзе садзейнічаць умацаванню пазіцый Еўрасаюза ў свеце. Ён таксама выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ЕС "будуць садзейнічаць развіццю міждзяржаўнага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу".
Дональду Туску ў красавіку споўніцца 60 гадоў. Ён быў прэм'ер-міністрам Польшчы ў 2007-2014 гадах. Упершыню быў абраны на пасаду старшыні Еўрапейскага савета ў жніўні 2014 года.
![Лукашэнка спадзяецца на развіццё супрацоўніцтва з ЕС](/sites/default/files/paragraphs/image/1435770834-4541.jpg)
Дональд Туск. Фота: Reuters