Лукашэнка сёння наведае радзільню 5-й мінскай лякарні

Лукашэнка сёння наведае радзільню 5-й мінскай лякарні

Аляксандр Лукашэнка сёння наведае радзільню 5-й гарадской клінічнай лякарні Мінска, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

Лукашэнку праінфармуюць пра дэмаграфічную сітуацыю ў Беларусі, пра стан сістэмы аховы здароўя Мінска, а таксама пра выкананне даручэнняў кіраўніка краіны па будаўніцтве радзільні 5-й гарадской клінічнай лякарні.

Апроч таго, Лукашэнка азнаёміцца з аснашчэннем і арганізацыяй медыцынскай дапамогі жанчынам і нованароджаным.

Дарэчы, кіраўнік Беларусі ўжо не аднойчы звяртае ўвагу менавіта на гэтую ўстанову аховы здароўя: у 2014 годзе ўвесну ён працаваў на будаўнічай пляцоўцы новай радзільні падчас суботніка. Раней меркавалася, што новы будынак адчыніцца да канца года.  

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі