Лукашэнка трывожыцца, каб з Украіны ў Беларусь не прыйшоў крымінал (відэа)
Пра гэта ён заявіў падчас паездкі па раёнах, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы.
Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра 2 тысячы ўцекачоў з Украіны, якія просяць дазволіць ім жыць у Беларусі.
Лукашэнка: "Канешне, я не магу забараніць. Мы глядзім, што гэта за людзі едуць. Калі з сем'ямі, то зразумела. Але можа хлынуць сюды і крымінал. У нас і так яго хапае, ледзьве спраўляемся... Таму сітуацыя там сур'ёзная, дайшло да стральбы".
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што для стабілізацыі сітуацыі ва Украіне і Захаду, і Расіі "трэба ўціхамірыцца". "Нельга дзейнічаць на знішчэнне дзяржавы і ўкраінскага народу”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.