Лукашэнка: У Мінску звергнутыя вялікія хакейныя дзяржавы

Ксенія Сабчак прыгадала спробы байкоту хакейнага чэмпіянату. "Чаму ўсе прыехалі?" — спытала яна. "Прыехалі не ўсе, з розных прычынаў. Што датычыць спартсменаў, то так [прыехалі ўсе]", — адказаў Лукашэнка.



Ён дадаў, што, "як чалавек, які разбіраецца ў хакеі", перакананы: "Чэмпіянат [у Мінску] цікавы тым, што звергнутыя некаторыя вялікія хакейныя дзяржавы".



"Здавалася б, вось Францыя, як яна можа выйграць у той жа Канады ці ў іншых нейкіх дзяржаваў, а выйграюць! — гаварыў Аляксандр Лукашэнка. — Як "засвяціліся" нарвежцы. Гэта гаворыць пра тое, што пачынаецца нейкі пераломны этап, нейкае новае стагоддзе ў хакеі... Калі не будуць дамінаваць чэхі і расіяне... амерыканцы і канадцы, "засвяціліся" нават французы. Хто мог раней падумаць, што французы будуць так гуляць ці нарвежцы. Я не гавару пра беларускую каманду, гэта асобная тэма. Але трэба гуляць, трэба "ваяваць" на пляцоўцы, і можна выйграваць у вялікіх грандаў".



Відэа інтэрв'ю можна пабачыць тут.
 

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі