Лукашэнка: у нас можна напіцца, нагу зламаць, а дзяржава лечыць

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць якаснае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. "У нас людзі не прывыклі клапаціцца пра сваё здароўе, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы ўсе ведаем па сабе, што калі б выконвалі рэкамендацыі лекараў і дзейнічалі з улікам жыццёвага досведу, то хварэлі б у два разы менш. Але ў нас можна напіцца, нагу зламаць, пасля дзяржава за кошт іншых людзей лечыць...".

Таксама кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што "ў нас замест таго, каб спортам заняцца, некаторыя людзі п'юць". Ён перакананы, што неабходна больш увагі надаваць здароваму ладу жыцця беларусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі