Лукашэнка ў "вышыванцы" кантраляваў жніво з верталёта (фота, відэа)
Аляксандр Лукашэнка ў майцы з нацыянальным арнаментам кантраляваў ход жніва з верталёта. 20 жніўня кіраўнік дзяржавы аблятаў раёны, сітуацыя ў якіх яго насцярожвае, інфармуе прэс-служба Лукашэнкі. Гэта — поўнач Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама Віцебшчына. На фота і відэа бачна, што ён не толькі разглядаў праз вакенца верталёта палі, але і тэлефанаваў, рабіў запісы, глядзеў карты.