Лукашэнка вызваліў спартыўныя школы ад выплаты падатку на прыбытак
Аляксандр Лукашэнка вызваліў на тры гады ўстановы фізкультуры і спорту, якія фінансуюцца з бюджэту, ад выплаты падатку на прыбытак. Адпаведны ўказ (№ 443) кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 снежня. Як інфармуе партал tut.by, сродкі, якія будуць атрыманыя спартыўнымі школамі ад іх дзейнасці, можна будзе накіраваць “на забеспячэнне статутнай дзейнасці”. Яны дазволяць павысіць эфектыўнасць працы.
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2018 года. Эфектыўнасць выкарыстання сродкаў, якія з’явяцца, дзякуючы вызваленню ад выплаты падатку на прыбытак, будзе аналізавацца. Не выключана, што праз тры гады дзеянне ўказу працягнуць.