Лукашэнка запатрабаваў празрыстых тарыфаў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы

Аляксандр Лукашэнка 14 лістапада наведаў Гродзенскую ГЭС (найбуйнейшую ў нашай краіне). Гаворка ішла пра выкананне даручэнняў аб развіцці Беларускай энэргетычнай сістэмы і далейшым будаўніцтве гідраэлектрастанцый.

Лукашэнка выказаўся і наконт тарыфаў у дзейнасці ЖКГ. Паводле яго слоў, яны павінны быць празрыстымі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што менавіта такую задачу ставіў падчас прызначэння міністра энэргетыкі Уладзіміра Патупчыка, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, сёння ў Гродне з удзелам Аляксандра Лукашэнкі пройдзе нарада з актывам вобласці. Старшыня аблвыканкама паведаміць пра стан і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі