Лукашэнка застаецца ў расіян самым папулярным замежным палітыкам

Лукашэнка застаецца ў расіян самым папулярным замежным палітыкам

Аляксандр Лукашэнка застаецца самым папулярным замежным палітыкам у расіян. Пра гэта ў інтэрв'ю "Известиям" заявіў гендырэктар сацыялагічнай службы ВЦИОМ Валерый Фёдараў.

Раней у сімпатыях расіян Лукашэнка спаборнічаў з кіраўніком Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, кажа Фёдараў. Але сёння Назарбаеў адышоў у цень. 

"На нашым даляглядзе па-ранейшаму застаецца Лукашэнка, але стаўленне да яго звязана не з яго нафтавай, газавай і гандлёвай палітыкай, не з гандлем "беларускімі крэветкамі". Пазітыўнае стаўленне звязана з тым, што ён, па-першае, пры ўсіх "але" ўспрымаецца як прарасійскі палітык, а не празаходні. Людзі гэта цэняць", — тлумачыць сацыёлаг.

Другой пазітыўнай якасцю беларускага кіраўніка ён называе вобраз руплівага гаспадара. Расіяне бачаць у Лукашэнку чалавека, які выбудаваў стабільную эканоміку, якая дынамічна развіваецца. "Шмат хто ў Расіі ўспрымае яго як узор для пераймання і лічыць, што ў Беларусі ўсё больш жорстка кантралюецца, чым у Расіі, а нашай краіне якраз жорсткасці бракуе", — дадае Фёдараў.

Сацыёлаг прызнае, што расійская моладзь бачыць Лукашэнку іначай — як "апошняга дыктатара Еўропы, дзіўнага смешнага дзівака з мінулага стагоддзя, абсалютна несучаснага". Ён тлумачыць гэта тым, што моладзь менш цікавіцца палітыкай, і называе такі пункт гледжання маргінальным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі