Лукашэнка заступіўся за рэстаран "Поедем поедим"

Лукашэнка заступіўся за рэстаран "Поедем поедим"

Аляксандр Лукашэнка не ўпэўнены, што ў Курапатах расстрэльвалі толькі сталіністы. "Чаму вы думаеце, што там не маглі расстрэльваць фашысты?" — рытарычна запытаўся ён у карэспандэнта Еўрарадыё Змітра Лукашука на прэс-канферэнцыі  "Вялікая размова"1 сакавіка.

Таксама кіраўнік дзяржавы выказаўся ў падтрымку рэстарана "Поедем поедим", пабудаванага каля месца масавых расстрэлаў. Па словах Лукашэнкі, рэстаран знаходзіцца за паўкіламетра ад Курапатаў. Установа не будзе закрытая, бо для гэтага няма законных падставаў, дадаў ён. 

На думку беларускага кіраўніка, у рэстаран могуць зайсці наведнікі Курапатаў, каб памянуць загінулых. "Гэта ж рэстаран не супраць Курапатаў, я так разумею", — патлумачыў Лукашэнка. 

Пратэсты супраць рэстарана "Поедем поедим" цягнуцца ўжо дзевяць месяцаў. Абаронцы Курапатаў лічаць, што забаўляльнай установе не месца каля месца масавых расстрэлаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі