Лукашэнка заявіў, што ён выступае за тэрытарыяльную цэласнасць краін

Аляксандр Лукашэнка зрабіў такую адкрытую заяву не ў размове з Уладзімірам Пуціным, як можна было б чакаць / Reuters

Аляксандр Лукашэнка зрабіў такую адкрытую заяву не ў размове з Уладзімірам Пуціным, як можна было б чакаць / Reuters

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны КНР Лі Шанфу традыцыйна гаварыў пра тое, як шмат агульнага ў яго з госцем. І раптам заявіў, што выступае за непарушнасць межаў, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны.

"Мы абсалютныя прыхільнікі шматпалярнага свету, мы абсалютныя прыхільнікі тэрытарыяльнай цэласнасці і адзінства межаў і тэрыторый, якія склаліся пасля Другой сусветнай вайны. Мы за неўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў. Словам, уся тая палітра, на якой заснаваная знешнепалітычная дзейнасць Кітая, уласцівая і нашаму кіраўніцтву", — прыводзіць цытату Лукашэнкі БЕЛТА. З прыведзеных цытат незразумела, пра тэрытарыяльную цэласнасць якой краіны кажа Лукашэнка — пра праблему Тайваня, які змагаецца за незалежнасць ад КНР, або пра Украіну, на чыю тэрыторыю прэтэндуе Расія. РФ, нагадаем, ужо правяла рэферэндумы аб далучэнні да сваёй тэрыторыі часткі ўкраінскіх рэгіёнаў.

Лукашэнка таксама падзякаваў кітайскаму міністру абароны за падтрымку ў сферы ваенна-тэхнічнага і ваеннага супрацоўніцтва. "Мы ў гэтым плане перш за ўсё абапіраемся на нашых сяброў. І перадусім на Расійскую Федэрацыю і Кітай", — сказаў ён. А Лі Шанфу, са свайго боку, адзначыў, што мэтай яго візіту ў Беларусь з'яўляецца "рэалізацыя важных дамоўленасцяў" і далейшае ўмацаванне двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва.

Лукашенко заявил, что он выступает за территориальную целостность стран
Напярэдадні міністр абароны КНР Лі Шанфу сустракаўся з беларускім калегам Віктарам Хрэніным / @modmilby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі