Лукашэнка з'ехаў на некалькі дзён з Беларусі

Лукашэнка з'ехаў на некалькі дзён з Беларусі

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан. 15 верасня ён возьме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, паведамляе БЕЛТА. Сярод іншага, будуць разгледжаныя бягучыя пытанні дзейнасці арганізацыі, вынікі праверкі гатоўнасці вайсковых кантынгентаў Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання АДКБ. Кіраўнікі дзяржаваў разгледзяць праект пагаднення аб супрацоўніцтве чальцоў арганізацыі ў галіне перавозак вайскоўцаў, рухомай маёмасці, прадукцыі ваеннага прызначэння.

З Таджыкістана Лукашэнка накіруецца ў Расію. Кіраўнік дзяржавы паўдзельнічае ў мерапрыемствах другога Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Ён пройдзе ў Сочы 17-18 верасня.

Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі