Лукашэнка знайшоў пасаду для экс-міністра прамысловасці Віталя Ваўка

Лукашэнка знайшоў пасаду для экс-міністра прамысловасці Віталя Ваўка

Былы міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк знайшоўся! У жніўні скандал на Аршанскім інструментальным заводзе каштаваў яму пасады. Быў вызвалены ад яе за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па комплексным развіцці Аршанскага раёна. Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што ў Ваўка "выбар адзін: ці турма, ці сюды [у Оршу]". Еўрарадыё спрабавала даведацца, дзе ж ён будзе працаваць, але ні ў райвыканкаме, ні ў Віцебскім аблвыканкаме нічога не ведалі.

Як інфармуе БЕЛТА, 18 верасня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў Віталя Ваўка памочнікам прэзідэнта-інспектарам па Віцебскай вобласці.

Ваўку 56 гадоў. Ён — ураджэнец Калінкавічаў. Быў міністрам прамысловасці ў 2014-2018 гадах.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што не ўсе недахопы, выяўленыя ў галіне, залежалі ад міністра. Да таго ж у Ваўка ёсць "галава на плячах" і ён добры спецыяліст, якога складана падрыхтаваць. Ён доўга гаварыў, тлумачыў сваё рашэнне, паколькі "тут размоваў будзе куча". "Адныя будуць радавацца, іншыя будуць шкадаваць, — гаварыў Лукашэнка. — Розныя будуць пазіцыі і кропкі гледжання. Але май на ўвазе: Орша застанецца за табой. Гэта твая зона адказнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі