Лукашэнка знайшоў пазітыў у гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кубы

Лукашэнка знайшоў пазітыў у гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кубы

Аляксандр Лукашэнка знайшоў пазітыў у гандлёва-эканамічных адносінах Беларусі і Кубы. У панядзелак, 23 траўня, ён сустрэўся ў Мінску з першым намеснікам старшыні Дзяржсавета і Савета міністраў Кубы Мігелем Марыё Дыяс-Канелем Бермудэсам. Лукашэнка гаварыў пра станоўчыя тэндэнцыі, якія адзначаюцца.

Лукашэнка: "Апошнім часам заўважныя тэндэнцыі да павелічэння тавараабароту паміж нашымі краінамі. І ўвогуле добрыя тэндэнцыі ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі".

Кіраўнік Беларусі заявіў, што наша краіна вітае нармалізацыю адносін Кубы і ЗША. Ён выказаў спадзяванне, што гэтыя працэсы станоўча паўплываюць на развіццё кубінскай эканомікі.

Аляксандр Лукашэнка перадаў найлепшыя пажаданні Фідэлю Кастра і ў чарговы раз запрасіў старшыню Дзяржсавета і Савета міністраў Кубы Рауля Кастра наведаць Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі