Лукашэнка зноў зацікавіўся развіццём гарадоў-спадарожнікаў Мінска

Лукашэнка зноў зацікавіўся развіццём гарадоў-спадарожнікаў Мінска

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 2 верасня азнаёміцца з перспектывамі развіцця Мінска і прылеглых тэрыторый Мінскай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мерапрыемства з удзелам Лукашэнкі пройдзе ў Мінскай гарадской ратушы. Ён азнаёміцца са справаздачай аб тэратарыяльным развіцці сталіцы і будаўніцтве гарадоў-спадарожнікаў.

Раней у пералік гарадоў-спадарожнікаў Мінска ўваходзілі Дзяржынск, Фаніпаль, Смалявічы, Стоўбцы, Узда, Рудзенск, Заслаўль і Лагойск. Аднак год таму вырашана было абмежаваць планы на маштабную забудову гэтых гарадоў адным Рудзенскам. Фармальна гаворка ішла пра недастаковую інфраструктуру, якая не вытрывае новых жыхароў, а таксама на вялікую нагрузку для бюджэтаў асобных раёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі