Ля Мазамбіка затануў паром — загінула каля 100 чалавек, сярод іх шмат дзяцей

Людзі спрабавалі пакінуць рэгіён, дзе пачалася ўспышка халеры, ілюстрацыйнае фота

Людзі спрабавалі пакінуць рэгіён, дзе пачалася ўспышка халеры, ілюстрацыйнае фота / en.somoynews.tv

Як мінімум 94 чалавекі загінулі і дзясяткі лічацца зніклымі без вестак у выніку крушэння парома ля паўночнага ўзбярэжжа Мазамбіка, піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка Інстытута марскога транспарту краіны (INSTRASMAR).

Судна не мела ліцэнзіі для перавозкі людзей. Яно было прызначанае для рыбнай лоўлі. Са слоў адміністратара INSTRASMAR Лаўрэнкі Мачада, на борце парома было 130 чалавек. "Мы выявілі 94 целы, 26 зніклі без вестак", — сказаў ён. З яго слоў, судна перавозіла людзей з Нампула, дзе пачалася ўспышка халеры. Людзі ўцяклі ад хваробы. Паводле некаторых звестак, на судна абрынулася прыліўная хваля.

"Паколькі судна было перапоўненае і не пасавала для перавозкі пасажыраў, яно затанула", — сказаў ВВС дзяржаўны сакратар правінцыі Нампула Хайме Нета. Паводле яго, сярод загінулых было шмат дзяцей.

Reuters нагадвае, што Мазамбік і іншыя краіны на поўдні Афрыкі з мінулага года змагаюцца з успышкамі халеры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі