Ля мяжы пад Гроднам памежнікі затрымалі мужчыну з самаробнай стрэльбай

Ля мяжы пад Гроднам памежнікі затрымалі мужчыну з самаробнай стрэльбай

4 сакавіка ў Гродзенскім раёне памежнікі па інфармацыі мясцовых жыхароў затрымалі 63-гадовага мужчыну. Пры ім знайшлі зброю саматужнай вытворчасці, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта

Падчас ператрусу на лецішчы ў затрыманага ў населеным пункце Гарачы Лес праваахоўнікі выявілі 409 патронаў рознага калібру, незарэгістраваную гладкаствольную паляўнічую стрэльбу і прадмет, падобны да самаробнага пісталета. Дома ў мужчыны ў Гродне знайшлі яшчэ адну незарэгістраваную паляўнічую стрэльба невядомай маркі, а таксама порах.

Міліцыя забрала ўсе прадметы. На мужчыну могуць пачаць крымінальную справу за незаконны выраб, набыццё, захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі