Лякарня Нароўлі плануе выдаткаваць 18 700 рублёў на квартальную падпіску на СМІ
18 700 рублёў (каля 8500 долараў) плануе выдаткаваць раённая лякарня Нароўлі на падпіску на другі квартал 2020 года. Адпаведны лот з'явіўся на сайце goszakupki.by.
Аплата будзе праводзіцца з бюджэтных сродкаў. Лякарня плануе выпісаць 73 друкаваныя выданні.
Лот дзейнічае з 12 па 19 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.