Любоў Разановіч: следчыя вельмі шмат прыпісалі, чаго не было

Любоў Разановіч: следчыя вельмі шмат прыпісалі, чаго не было

У турме ў Гродне працягваецца гучны працэс над 12 удзельнікамі "групы Аўтуховіча". Ужо некалькі дзён дапытваюць абвінавачаных. У аўторак пытанні задавалі Любоў Разановіч, жонцы праваслаўнага святара Сяргея Разановіча. Судзяць і іх сына Паўла. У доме Разановічаў у Брэсце спыняўся і пакідаў свае рэчы Мікалай Аўтуховіч.

Любоў Разановіч, як і Аўтуховіч, у судзе знаходзіцца ў асобнай клетцы. Яе абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў "замаху на злачынства", у "захопе ці ўтрыманні дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам", "незаконных дзеяннях у дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў", "акце тэрарызму".

Як піша sb.by, Разановіч заявіла, што вельмі шмат следчыя прыпісалі, чаго не было. Яна адмаўляе ўдзел у тэрактах ці нейкіх "злачынных дзеяннях", да ператрусу нічога не ведала пра зброю і боепрыпасы, пра планы Мікалая Аўтуховіча помсціць сілавікам. Жанчына кажа, што падчас вячэры з гасцямі "спрачаліся пра палітыку". А яшчэ, пасля атрымання весткі пра затрыманне Аўтуховіча, Любоў Разановіч схавала яго ноўбук. Але аддала яго падчас ператрусу.

Удзельнікі "групы Аўтуховіча" знаходзяцца за кратамі з канца 2020 года. Па версіі следства, Мікалай Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком "злачыннай групоўкі", якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў, стварала схованкі са зброяй, рыхтавала новыя акцыі. Суд пачаўся 18 траўня.

Любоў Разановіч: следчыя вельмі шмат прыпісалі, чаго не было
Любоў Разановіч і Мікалай Аўтуховіч / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі