У Мінску шквалісты вецер паваліў прыпынак на людзей

У Мінску шквалісты вецер паваліў прыпынак на людзей

Увечары 4 верасня на Мінск абрынуліся моцныя дажджы і шквалісты вецер. Парыў стыхіі паваліў на людзей прыпынак на вуліцы Брыля, піша tut.by. Як удакладніў намеснік начальніка МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі, пры інцыдэнце пацярпелі тры чалавекі. На месца здарэння выехалі ратавальнікі і хуткая дапамога.

Ёсць звесткі і пра дрэвы, паваленыя ветрам. У Мінску імі былі пашкоджаныя аўтамабілі па вуліцах Балтыйскай, Цнянскай і Гікалы.

У Партызанскім раёне па вуліцы Падлеснай дрэва звалілася на жылы дом. Там спатрэбілася дапамога ратавальнікаў. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі