Люксембург згуляў унічыю з Францыяй, Беларусь апусцілася на апошняе месца
Футбольная зборная Люксембурга згуляла ў гасцях унічыю з Францыяй 0:0. У выніку зборная Беларусі апусцілася на апошняе месца ў групе “А”. Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні каманда Ігара Крывушэнкі ў чарговым адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 года разгромна прайграла на “Барысаў-Арэне” шведам — 0:4.
У групе лідыруе Францыя — 17 ачкоў, у Швецыі — 16, Галандыя мае 13 ачкоў, Балгарыя — 12, Люксембург і Беларусь — па 5. У асабістых сустрэчах з беларускай зборнай люксембуржцы набралі 4 ачкі. Верагодна, беларусы так і застануцца на апошнім месцы ў турнірнай табліцы, паколькі наперадзе гульні з Нідэрландамі і Францыяй.