Лыжы для Лукашэнкі шліфуюць у вядомай фінскай фірме

Лыжы для Лукашэнкі шліфуюць у вядомай фінскай фірме

Лыжы для Аляксандра Лукашэнкі шліфуюць на зіму ў вядомай фінскай фірме. Як піша выданне Ilta Sanomat, адпаведную замову атрымаў прадавец спартыўнага інвентара з горада Варкаус, вядомы эксперт па лыжах Самі Хейсканен.

“Я шліфую лыжы Лукашэнкі ўжо ў другі раз. Для яго ў Аўстрыі на заводзе Fisher былі вырабленыя выдатныя імянныя лыжы прэміум-класа, як у майстроў зборнай Беларусі. Выглядае на тое, што Лукашэнка любіць коньковы ход, я не памятаю ніводнай звычайнай пары лыж”, — кажа Хейсканен.

Сярод яго кліентаў — зборная Беларусі па біятлоне, галоўны трэнер якой, Андрыян Цыбульскі — добры знаёмы Хейсканена.

 “Галоўным спонсарам каманды з'яўляецца Лукашэнка, гэта значыць дзяржава. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што і ў прэзідэнта на лыжні ўсё павінна быць вышэйшай якасці”, — нагадвае Хейсканен.

Хейсканен, які шмат і з задавальненнем займаецца бізнесам з Расіяй, зусім не супраць таго, каб весці яго з Лукашэнкам, абвінавачаным у парушэннях правоў чалавека.

 “Не адчуваю ніякіх згрызот сумлення. Мне абсалютна ўсё адно, адкуль кліент, абы ён плаціў грошы. 40% прыбытку зімой 2013 года далі заказчыкі з Расіі. У мяне былі таксама кліенты з Беларусі”, — распавядае Хейсканен, які з'яўляецца ўладальнікам фірмы Sporttikojootti.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі