Маці Рамана Пратасевіч звярнуліся да Ангелы Меркель

Наталля и Раман Пратасевічы 
Наталля и Раман Пратасевічы 

Маці журналіста Рамана Пратасевіча звярнулася да канцлера Германіі Ангелы Меркель з просьбай спыніць Аляксандра Лукашэнку і дапамагчы вызваліць з турмаў усіх нявінных людзей. Сваю просьбу яна перадала праз журналістаў газеты Bild. Выданне апублікавала ў суботу інтэрв'ю з бацькамі затрыманага журналіста.

"Мы вельмі просім вас дапамагчы нам вывесці ўсіх нявінных людзей з турмаў. Ім тэрмінова патрэбна дапамога, таму што яны штодня падвяргаюцца садызму і гвалту", — сказала Наталля Пратасевіч у звароце да Ангелы Меркель.

Яна папрасіла таксама дапамагчы спыніць Аляксандра Лукашэнку. Па словах Наталлі Пратасевіч,
"кожны дадатковы дзень, кожную дадатковую гадзіну каштуе невінаватым іх жыццяў".

Бацькі затрыманага журналіста таксама распавялі, што іх лісты не даходзяць да Рамана. А адвакат не можа толкам нічога расказаць — яна звязаная падпіскай.

Раней, дзякуючы адвакату, стала вядома, што Раман Пратасевіч перанёс у зняволенні цяжкую форму танзіліту.

Раман Пратасевіч і ягоная дзяўчына Сафія Сапега былі затрыманыя 23 траўня. Іх знялі з борта самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню. Беларускія дыспетчары паведамілі, што атрымалі паведамленне аб тым, што на борце нібыта знаходзіцца бомба. Пазней высветлілася, што ліст са швейцарскага паштовага сэрвісу быў адпраўлены ўжо пасля таго, як самалёт развярнулі на Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі