Магдалена Андэрсан другі раз за тыдзень стала прэм'ер-міністрам Швецыі
Парламент Швецыі зноў зацвердзіў лідарку Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі Магдалену Андэрсан на пасаду прэм'ер-міністра каралеўства. Палітык становіцца прэм'ер-міністрам другі раз за тыдзень.
Як распавядала Еўрарадыё, 24 лістапада Андэрсан узначаліла ўрад, які склала кааліцыя сацыял-дэмакратаў і "Зялёных". Аднак праз некалькі гадзін шведскі парламент прыняў бюджэт, складзены правай апазіцыяй. "Зялёныя" адмовіліся ўдзельнічаць у выкананні такога бюджэту і выйшла з урадавай кааліцыі. У выніку, першы раз Андэрсан займала прэм'ерскае крэсла толькі некалькі гадзін.
Андэрсан — першая ў гісторыі Швецыі жанчына, якая заняла пасаду прэм'ер-міністра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.