Магутная навальніца ў Вялікабрытаніі: 15 тысяч маланак за чатыры гадзіны
У Вялікабрытаніі прайшлі магутныя навальніцы: цягам чатырох гадзінаў было зафіксавана 15 тысяч маланак. Такі разгул стыхіі адбываўся ў ноч з суботы на нядзелю ў паўднёвай частцы краіны, паведамляе ВВС.
У аэрапорце Станстэд маланка ўдарыла ў сістэму запраўкі самалётаў, таму многія рэйсы затрымалі. Брытанская метэаралагічная служба абвясціла жоўты ўзровень небяспекі: бліжэйшым часам чакаюцца моцныя дажджы, што можа прывесці да паводак ва Уэльсе і на большай частцы Англіі.
У нядзелю і панядзелак зноў прагназуюць навальніцы, што можа прывесці да адключэнняў электрычнасці і перабояў у працы грамадскага транспарту.