Макей: да канца года Лукашэнка наведае ЕС з паўнацэнным візітам
Аляксандр Лукашэнка яшчэ да канца 2019 года наведае Еўрасаюз. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей паведаміў журналістам падчас форуму "Мінскі дыялог".
"Я спадзяюся, што сёлета мы здзейснім нармальны, паўнацэнны візіт — у тым ліку на прастору Еўрапейскага Саюза", — заявіў кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Ён дадаў, што візіт павінен быць не дзеля візіту. Яго трэба здзяйсняць тады, калі ад гэтага візіту шмат залежыць у дыпламатычным, эканамічным палітычным плане.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка не прыняў удзел у памятных мерапрыемствах да 80-годдзя з пачатку Другой сусветнай вайны ў Варшаве, куды быў запрошаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.