Макей пракаментаваў магчымае падаражанне шэнгенскіх віз да 80 еўра

Макей пракаментаваў магчымае падаражанне шэнгенскіх віз да 80 еўра

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў магчымае падаражанне шэнгенскіх віз з 60 да 80 еўра. Напярэдадні пра такія планы паведаміў Савет ЕС. Паколькі яшчэ патрэбныя ўзгадненні, дакладная дата, калі пачне дзейнічаць новаўвядзенне, невядомая. Тым часам Беларусь і Еўрасаюз працяглы час вядуць перамовы пра зніжэнне кошту шэнгенскіх віз для беларусаў да 35 еўра.

21 лютага Макей удзельнічаў у мерапрыемстве ў Нацыянальнай бібліятэцы, прымеркаваным да Дня роднай мовы. У размове з журналістамі ён адзначыў, што кантакты з ЕС наконт спрашчэння візавага рэжыму працягваюцца.

"Існуюць пэўныя моманты, міма якіх беларускі бок прайсці не можа, — гаварыў міністр замежных спраў. — І мы цяпер працуем над іх устраненнем".
 
Па словах Уладзіміра Макея, беларускі бок гатовы пайсці на кампраміс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі