Макей распавёў пра перамовы, якія Беларусь вядзе з ЗША

Макей распавёў пра перамовы, якія Беларусь вядзе з ЗША

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей распавёў пра перамовы, якія Беларусь вядзе з ЗША. Мінск і Вашынгтон абмяркоўваюць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці, у тым ліку і на ўзроўні амбасадараў, паведаміў ён. Як вядома, вясной 2008-га пасля ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненні "Белнафтахіма" (так Вашынгтон адказаў на парушэнне правоў чалавека ў нашай краіне) Мінск запатрабаваў скарачэння колькасці супрацоўнікаў амерыканскай амбасады (з 35 да 5). Неўзабаве ў Беларусь быў адкліканы з ЗША беларускі амбасадар, а амерыканскаму амбасадару настойліва прапанавалі пакінуць нашу краіну, што і было зроблена. У апошнія гады адбылося пацяпленне дачыненняў паміж Беларуссю і ЗША, пачала павялічвацца колькасць супрацоўнікаў, ідуць перамовы пра вяртанне амбасадараў.

Больше важных и интересных новостей в программе "Петарда" 14.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі