Макей: З часам пашырым бязвізавы рэжым і вырашым візавыя пытанні з ЕС

Макей: З часам пашырым бязвізавы рэжым і вырашым візавыя пытанні з ЕС

Беларусь мае намер і надалей пашыраць магчымасці бязвізавага наведвання замежнікамі Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё заявіў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей.

Макей: “Пашыраць магчымасці бязвізавага ўезду ў Беларусь плануецца. Я лічу, што калі мы хочам дасягнуць нейкай мэты, калі бачым, што мы не можам вырашыць тую ці іншую праблему за кароткі час, то трэба рухацца паступова, крок за крокам. Лічу, што паступова, робячы невялікія крокі, мы вырашым і візавую праблему, якая існуе. Маю на ўвазе ― мы пашырым і бязвізавы ўезд для замежнікаў, якія хочуць наведаць Беларусь, і, я ўпэўнены, мы вырашым нашы візавыя праблемы і ў перамовах з Еўрапейскім саюзам”.

Таксама, міністр заявіў, што магчымыя зруху і ў пытанні ўвядзенне ў дзеянне малога памежнага руху з Польшчай і Літвой. Па словах Макея, залежыць гэта ад неабходнасці пабудаваць інфраструктуру, каб грамадзяне мелі магчымасць спакойна перамяшчацца праз мяжу. Гэта вымагае вялікіх фінансавых выдаткаў, але ёсць спадзеў, кажа кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства, што мы атрымаем дапамогу ад ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі