Макрон стаў прэзідэнтам Францыі, атрымаўшы 66% галасоў

Макрон стаў прэзідэнтам Францыі, атрымаўшы 66% галасоў

Па выніках падліку 99,9% бюлетэняў на выбарах прэзідэнта Францыі кандыдат-цэнтрыст Эмануэль Макрон набраў 66,06%, а яго саперніца Марын Лё Пэн — 33,94%. Міністэрства ўнутраных спраў Францыі афіцыйна прызнала Макрона пераможцам выбараў, перадае Бі-Бі-Сі.

Даволі вялікая колькасць французаў не прагаласавала ні за аднаго з кандыдатаў — 25,38%.

39-гадовы Макрон стаў самым маладым прэзідэнтам у гісторыі краіны.

У сваёй прамове пасля перамогі Макрон абвясціў, што пачынаецца новая эпоха ў гісторыі Францыі. Ён паабяцаў выбаршчыкам на працягу наступных пяці гадоў змагацца за адзінства Еўропы.

Пераможаная лідарка праварадыкальнага "Нацыянальнага фронту" Марын Лё Пэн, выступаючы перад прыхільнікамі, падзякавала ўсім, хто за яе прагаласаваў. Па яе словах, праведзеныя выбары паказалі падзел краіны на "патрыётаў" і "глабалістаў". Лё Пэн заявіла, што яе партыю чакаюць глыбокія пераўтварэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі