Макрон заклікаў Лукашэнку перастаць быць саўдзельнікам вайны супраць Украіны

Эмануэль Макрон / Reuters
Эмануэль Макрон / Reuters

Лукашэнка абмеркаваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам удзел Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны ўвечары 26 лютага.

Акрамя вываду расійскіх войскаў з Беларусі, Макрон нагадаў аб неабходнасці супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю для гуманітарнай дапамогі ўкраінскаму народу.

...брацкія стасункі паміж Беларускім і ўкраінскім народамі павінны заахвоціць Беларусь адмовіцца быць васалам і фактычным саўдзельнікам у вайне Расеі супраць Украіны, — паведамляе пасыл Макрона Елісейскі палац.

Таксама гаворка зайшла пра верагоднасць размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі. Лукашэнка заявіў, што інфармацыя пра гэта-фэйкі.

Калі народ Беларусі не будуць душыць, не толькі аб ядзерным — і аб звычайным зброі гаворкі быць не можа.

Тым не менш раніцай 27 лютага кіраўнік УСУ паведаміў аб выпушчанай з тэрыторыі Беларусі ў напрамку Кіева ракеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі