Макс Корж выдаў другі альбом "Жить в кайф"

Беларускі рэпер Макс Корж выдаў другі альбом, які атрымаў назву "Жить в кайф". На дыск увайшло 17 трэкаў. Першапачаткова пласцінка мусіла выйсці вясной-летам. Аднак з-за таго, што для альбома назбіралася шмат сумных трэкаў, Корж вырашыў пражыць лета весела ды напісаць яшчэ некалькі пазітыўных трэкаў, бо без іх "ён не ён".


Напярэдадні рэлізу Макс Корж прадставіў некалькі сінглаў. У тым ліку і загалоўны — "Жить в кайф", на які таксама зняў кліп. У параўнанні з дэбютнікам "Животный мир" другі дыск атрымаўся больш сур'ёзным і дарослым, кажа Корж.


Альбом можна набыць на iTunes і паслухаць Вконтакте.


Яго канцэртная прэзентацыя адбудзецца 2 лістапада ў "Мінск-Арэне". Такім чынам Макс Корж стане першым беларускім музыкантам, які выступіць на самай вялікай канцэртнай пляцоўцы Беларусі.

Паводле ultra-music i experty.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі