Маладым сем’ям пагасяць 10% крэдыту на жыллё: як будзе працаваць новы указ

Маладым сем’ям пагасяць 10% крэдыту на жыллё: як будзе працаваць новы указ

Новы ўказ Лукашэнкі аб субсідаванні будаўніцтва жылля будзе пакрываць частку адстоткаў па крэдытах, якія людзі ўзялі на жыллё ў банку. Як гэта будзе выглядаць, калі пачне працаваць і якім чынам скарыстацца такой дапамогай, разбіраемся ў пытаннях і адказах.

Каму дадуць субсідыю на жыллё

Атрымаць субсідыю могуць тыя грамадзяне, якія маюць такое права па указе Лукашэнкі № 13, які вышаў ў 2012 годзе. Дакладней, гэта шматдзетныя сем’і, малазабяспечаныя грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, пракурорскія работнікі, маладыя сем’і, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Як атрымаць субсідыю

Выдачай і афармленнем субсідый будуць займацца тыя ж аддзелы ў выканкамах, якія займаюцца цяпер чэргамі на жыллё. Калі вы у спісах чэргавікоў, вас запросяць у выканкам і прапануюць сусбідыю, адпаведную тым ільготам, якія вы маеце. Маладыя сем’і для атрымання сусбідзіі мусяць стаяць у чарзе на жыллё і мець адно ці болей дзяцей.

Маладым сем’ям пагасяць 10% крэдыту на жыллё: як будзе працаваць новы указ

“Фінансаванне будзе існаваць больш на рынкавых умовах, але падтрымка грамадзян будзе адбывацца па калсічнай схеме, праз дзяржаву”, ― распавядае Аляксандр Горваль, начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінархітэктуры.

На колькі грошай можна разлічваць

Памер падтрымкі будзе залежаць ад колькасці членаў сям'і і памераў жылога памяшкання. А дакладней, шматдзетным сем’ям (трое дзяцей) дадуць субсідыю на пагашэнне адсоткаў па крэдыце ў памеры стаўкі рефінаснавання плюс 2%. То бок калі ў вас, напрыклад, крэдыт пад 20% гадавых, то субсідыя пагасіць 15%. Для сем’яў, якія маюць чацвярых дзяцей да стаўкі рэфінаснавання дададуць яшчэ 1%. Усе іншыя маюць права на пагашэнне адсоткаў па крэдыце ў памеры стаўкі рефінаснавання мінус 2%. На сёння гэта 11%.

Таксама ёсць грамадзяне, якія маюць права на пагашэнне не толькі адсоткаў, але і асноўнага доўга па крэдыце. Для сем’яў з трыма непаўналетнімі дзецьмі гэта 90% доўга, тым, хто мае чацвярых дзяцей, пагасяць увесь доўг.

Маладым сем’ям з адным дзіцём могуць пагасіць 10% асноўнага доўга, з двума дзецьмі ― 20% доўга. А дзецям-сіротам змогуць пагасіць 35% асноўнага доўга.

Калі нехта адначасова трапляе пад 13 указ і гэты, што будзе

Абодвума варыянтамі дапамогі па крэдытах на жыллё можна будзе скарыстацца. Узяць льготны крэдыт па указе №13 і пасля ўзяць на яго субсідыю па новым указе.

“У будучым 13 указ, можа, згубіць сваю актуальнасць, але гэта, калі пройдзе перыяд, калі стабілізуюцца інфляцыйныя працэсы, калі крэдыт можна будзе ўзяць пад 2% у банку”, ― тлумачыць Аляксандр Горваль.

Дзе можна будзе набываць жыллё

Любое набытае жыллё пад субсідыю трапляць не будзе. Гэта будуць канкрэтныя дамы, дзе можна будзе набыць кватэру ў крэдыт. А пасля ўзяць субсідыю на яго пагашэнне. 

Адкуль грошы і колькі іх

Пакуль пад крэдыт ёсць 135 мільёнаў рублёў, гэтага хопіць на дапамогу чатыром тысячам сем’яў. Гэта грошы Беларусбанка і Белаграпрамбанка. Але чыноўнікі з Мінархітэктуры спадзяюцца, што хутка да праграмы далучацца і іншыя банкі.

Калі гэтыя субсідыі можна будзе атрымаць

Па ідэі, закон мусіць запрацаваць адразу пасля даты яго афіцыйнай публікацыі. Але ён не суадносіцца з шэрагам іншых законаў, таму некалькі месяцаў сыдзе на іх карэкціроўку.

На сёння ў Беларусі ў чарзе на льготнае жыллё стаіць больш за паўмільёна чалавек. Некаторыя стаяць у чарзе па 20 гадоў і болей. Распрацоўшчыкі ўказа кажуць, што такі падыход дазваляе сысці ад “дырэктыўнай дапамогі”. А гэта, у сваю чаргу, спадабаецца міжнародным валютным арганізацыям, кшталту МВФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі