Малдова заблакіравала мясцовы Sputnik - частку МІА "Расія сёння"

Замест "Sputnik Малдова" цяпер белы шум
Замест "Sputnik Малдова" цяпер белы шум

Рэдакцыя "Sputnik Малдова" атрымала апавяшчэнне ад уладаў рэспублікі пра спыненне працы сайта агенцтва з 26 лютага. Сайт ужо недаступны. Яго заблакавалі ў сувязі з рашэннем службы інфармацыі і бяспекі Малдовы.

Таксама "Sputnik Малдова" пазбаўлены права на радыёвяшчанне. Яно павінна спыніцца з 7 сакавіка.

"Спутнікі" розных краін — гэта частка прапагандысцкага МІА "Расія сёння". У Беларусі ёсць свой Sputnik — ён транслюе на нашу краіну "расійскі парадак дня".

За мінулы тыдзень Латвія, Літва і Эстонія забаранілі вяшчанне некалькіх прапагандысцкіх тэлеканалаў на рускай мове. У Літве і Эстоніі пад забарону патрапіў і беларускі тэлеканал "Беларусь 24".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі