"Малочны свет" зліў у каналізацыю больш за 19 тысяч тон тварожнай сыроваткі

"Малочны свет" зліў у каналізацыю больш за 19 тысяч тон тварожнай сыроваткі

Больш за 19 тысяч тон тварожнай сыроваткі зніклі і не былі спісаныя з ААТ "Малочны свет", паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю

Гэта высветлілася пры аналізе дакументаў па фінансава-гаспадарчай дзейнасці аднаго з СВК Гродзеншчыны і ААТ "Малочны свет". Сыроватка нібыта адпраўлялася ў сельгасвытворчае прадпрыемства. Аднак такія пастаўкі не пацвярджаліся выдаткамі на эксплуатацыю транспартных сродкаў "Малочнага свету". Прадукцыя знікала са студзеня 2015 года па травень 2017-га. 

Работнікі цэха натуральнамалочнай прадукцыі ААТ "Малочны свет" распавялі, што непрададзеную тварожную сыроватку яны па ўказанні кіраўніцтва цэха злівалі ўначы ў каналізацыю. А каб спісаць яе з уліку, афармлялі беставарныя накладныя на адрас СВК.

Шкода, нанесеная прадпрыемству, ацэньваецца ў суму больш за 90 тысяч рублёў — гэта кошт сыроваткі, злітай у каналізацыю.

Між тым малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы бліжэйшых рэгіёнаў працавалі з няпоўнай загрузкай і маглі б перапрацаваць гэтую сыроватку.

На кіраўнікоў цэха "Малочнага свету" пачалі крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі