"Манчэстар Сіці" і "Рэал" сталі першымі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Манчэстар Сіці" і "Рэал" сталі першымі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Манчэстар Сіці" і "Рэал" сталі першымі паўфіналістамі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У аўторак, 12 красавіка, прайшлі два матчы 1/4 фіналу. "Манчэстар Сіці" і "ПСЖ" у першым матчы згулялі ўнічыю 2:2, а сёння англійскі клуб святкаваў перамогу — 1:0. Адзіны гол забіў Кевін Дэ Брэйне на 76-й хвіліне (а на 30-й Агуэра не забіў пенальці).

Мадрыдскі "Рэал" прымаў "Вольфсбург" пасля гасцявога паражэння з лікам 0:2. Гаспадары поля хутка адыграліся, на 16-й і 17-й хвілінах вызначыўся Крышціяну Раналду. Далей нямецкая каманда працяглы час паспяхова абаранялася, да 77-й хвіліны, калі Раналду са штрафнога аформіў "хет-трык". У яго 16 забітых мячоў у 10 матчах цяперашняга розыгрышу Лігі чэмпіёнаў! "Рэал" выйграў з лікам 3:0 і згуляе ў паўфінале.

13 красавіка пройдуць яшчэ два чвэрцьфіналы. Мадрыдскі "Атлетыка" згуляе з "Барселонай" (першы матч — 1:2), "Бенфіка" сустрэнецца з "Баварыяй" (першы матч — 0:1).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі