МАРГ: браць плату за самавываз тавараў з інтэрнэт-крамы неправамерна

МАРГ: браць плату за самавываз тавараў з інтэрнэт-крамы неправамерна

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) лічыць неправамерным браць плату за самавываз тавараў з пунктаў выдачы інтэрнэт-крамаў. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ведамства. 

У МАРГ кажуць, што апошнім часам атрымліваюць шмат зваротаў спажыўцоў па гэтым пытанні. Як вядома, у Беларусі некаторыя буйныя сеткі інтэрнэт-крамаў прызначылі плату за самавываз тавару са сваіх кропак. 

Паводле закона аб абароне спажыцоў прадаўцу забаронена прадаваць тавар з абавязковай нагрузкай (іншым таварам або паслугай), а таксама без згоды спажыўца прадастаўляць дадатковыя платныя працы ці паслугі. Такім чынам, прадавец мае права прапанаваць спажыўцу дадатковую паслугу па дастаўцы тавару альбо заключыць дамову рознічнай куплі-продажу, паводле якой даставіць тавар у месца, названае пакупніком. Пры гэтым інфармацыя пра кошт і ўмовы аплаты дастаўкі тавару паведамляецца пакупніку да заключэння дамовы.

Пры гэтым пакупнік мае права адмовіцца ад дастаўкі тавару і забраць яго самастойна ў месцы, вызначаным прадаўцом (у офісе, краме, пункце выдачы, на складзе). У МАРГ кажуць, што перамяшчэнне тавару паміж крамамі, складамі, пунктамі выдачы з'яўляецца складнікам тэхналагічнага працэсу. Адпаведна, выдаткі на такое перамяшчэнне ўлічваюцца ў кошце тавару (гандлёвай надбаўцы да адпускной цаны тавару).

"Такім чынам, спагнанне дадатковай платы за выдачу тавару ў месцы, вызначаным прадаўцом, з'яўляецца неправамерным, бо дадатковыя паслугі па дастаўцы тавару пры гэтым спажыўцу не аказваюцца", — канстатуюць у міністэрстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі