Мартыновіч атрымаў траўму і можа не згуляць за зборную Беларусі з Грузіяй
Абаронца нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і "Краснадара" Аляксандр Мартыновіч атрымаў траўму. Здарылася гэта ў кантрольным матчы расійскага клуба з нарвежскім "Молдэ". У капітана каманды траўма мышцы задняй паверхні сцягна. Галоўны трэнер беларускай зборнай Міхаіл Мархель паведаміў, што папярэдні вердыкт медыкаў — сем тыдняў на аднаўленне. Але канчатковая выснова будзе зроблена пасля абследавання, прызначанага на 18 лютага.
Такім чынам Аляксандр Мартыновіч можа не згуляць 26 сакавіка са зборнай Грузіі ў Тбілісі. Гэта важны матч, паколькі пераможца працягне барацьбу за пуцёўку на чэмпіянат Еўропы.
Мартыновічу 32 гады. За зборную Беларусі ён выступае ўжо больш за дзесяцігоддзе, з'яўляецца яе капітанам. За "Краснадар" футбаліст гуляе (з перапынкам) з 2010-га, пасля сыходу з мінскага "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.