Марына Львова: наша ідэя — мова, культура, годнасць і гордасць быць беларусам
Марына Львова / фота з архіва
11 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка нон-профіта Беларусаў Бостана I Новай Англii, філолаг-балканіст, менеджар праектаў і выкладчык шэрагу бізнес-школ у Беларусі, Казахстане, Сербіі і Maкeдоніі Марына Львова.
Беларуская мова, культура, гісторыя, уся гэтая нашая беларушчына, маюць нейкую магічную і прыцягальную сілу. Менавіта таму яны не толькі не знікаюць і не паміраюць насуперак ціску і спробам знішчыць іх, але і пранікаюць у душы ўсё новых пакаленняў беларусаў. Гэта мы назіраем сёння, калі людзі, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, імкнуцца не проста захоўваць, але і пашыраць сваю беларускасць, перакананая Марына Львова.
Пра тое, як заставацца беларусам у эміграцыі і навошта нам на чужыне трымацца за свае нацыянальныя адметнасці, ці ёсць падабенства ў лёсе габрэйскага і беларускага народаў і пра бізнес-мадэль Новай Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Львовай.
Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.
Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.