Марыя Калеснікава адмовілася ехаць у Мінск на сустрэчу з Лукашэнкам
Марыя Калеснікава адмовілася ехаць у Мінск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ў эфіры "Эхо Москвы" распавёў яе адвакат Аляксандр Пыльчанка. Калеснікава знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне. Да яе прыехалі двое мужчын. Яны цікавіліся, ці не хоча Марыя Калеснікава паразмаўляць з Лукашэнкам. Яна сказала, што "чаго цяпер мець зносіны, паўтара месяца таму мы прапаноўвалі ўсё гэта спыніць [гвалт на вуліцах], цяпер усё ў турме або выправаджаныя з краіны". Да таго ж яе абурыла, што госці не прадставіліся. Яны, дарэчы, цікавіліся, якім Калеснікава бачыць сваю будучыню.
На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прысутнічалі 12 палітвязняў. Сяргей Ціханоўскі пытаўся, чаму няма Марыі Калеснікавай. Невядома, які адказ ён атрымаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.