Марыя Мартысевіч стала лаўрэаткай прэміі "Кніга года"
![Марыя Мартысевіч стала лаўрэаткай прэміі "Кніга года"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/martysievic-2805.jpg.webp?itok=2lSCq-lc)
28 траўня ў Мінску адбылося ўручэнне прэміі "Кніга года". Яе лаўрэаткай стала Марыя Мартысевіч — за эпісталярную паэму "Сарматыя".
Прэмія прысуджаецца адной найлепшай кнізе, выдадзенай у папярэднім годзе. Паводле рэгламенту прэміі, аддаць свой голас упадабанай кнізе можа любы беларускі пісьменнік і перакладчык.
Грашовая велічыня прэміі складае 1000 еўра.
Нагадаем, што нядаўна Мартысевіч была госцяй Еўрарадыё ў праграме "Ідэя Х".