Масавая страляніна адбылася падчас Хэлоўіна ў Фларыдзе
Паліцыя на месцы трагедыі
Святкаванне Хэлоўіна ў горадзе Арланда (Фларыда) апынулася сапраўдным кашмарам. У раёне, дзе знаходзіцца шмат бараў і клубаў, адбылася страляніна паміж двума групоўкамі.
У выніку страляніны загінулі два чалавекі, яшчэ 18 атрымалі параненні. Што стала нагодай для страляніны паміж групоўкамі, пакуль невядома.
Як бачна па фота і відэа з месца падзей, у некаторых сур'ёзныя параненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.