Машына на расійскіх нумарах наехала на праціўнікаў рэстарана ў Курапатах

Машина на российских номерах наехала на противников ресторана в Куропатах

Увечары 13 чэрвеня актывісты,якія пікетуюць рэстаран "Поедем поедим", пабудаваны ў непасрэднай блізкасці ад месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, апынуліся ўцягнутымі ў сур'ёзны канфлікт. Удзельнікі пратэстаў паведамляюць, што на дваіх актывістаў наехаў аўтамабіль "Мазда" на расійскіх нумарах. Вось што распавядае адзін з пацярпелых, Яўген Батура:

"Наехаў на дваіх чалавек, у тым ліку і на мяне. На расейскіх нумарах. Сінякі, але невялікія. Калі людзі пачалі абурацца (у сведках было 10 чалавек і два супрацоўніка ДАІ), ён пачаў лаяцца, паддаў газу і нават працягнул аднаго з нас (Васіля) з метр на капоце. Нават міліцыя была ў шоку".

Пасля наезду кіроўца і пасажыр выйшлі з аўто, а Яўген пачаў стрым на сваю старонку ў Facebook. У відэа прысутнічаюць ксенафобскія выказванні. Не пачынайце прагляд, калі вы не жадаеце іх чуць:

У людзях, якія ехалі ў "Маздзе", актывісты пазналі колішнюю вядучую тэлеканала "Беларусь 3", трэнера асобаснага росту Стэлу Чыркову і яе мужа Івана Ермакова. Неўзабаве Чыркова напісала пра інцыдэнт на сваёй старонцы ў Facebook, такім чынам пацвердзіўшы ўдзел пары ў канфлікце:

Машина на российских номерах наехала на противников ресторана в Куропатах

Стэла Чыркова пераехала ў Мінск з Масквы пры канцы 2012 года. Да таго — з 2008 года — узначальвала выдавецтва "Внешторгиздат" (ВД "Панорама"). Са студзеня 2013 года вяла праграму "Дыя@блог. Пра літаратуру" на канале "Беларусь 3" (у Белтэлерадыёкампаніі падкрэсліваюць, што Чыркова непрацяглы час была пазаштатнай супрацоўніцай тэлеканала і працавала "па дамове"). У тым жа годзе ўладкавалася дырэктарам беларускага прадстаўніцтва нідэрландскай лагістычнай кампаніі Mammoet.

Абаронцы Курапатаў сцвярджаюць, што Іван Ермакоў ўжо прыязджаў да рэстарана "Поедем поедим", аднак у мінулы раз абмежаваўся спрэчкай з пратэстуючымі. Вось довад, які ён шматкроць паўтарае, і які, на яго думку, павінен усіх пераканаць у тым, што рэстаран з відам на крыжы, якія нагадваюць аб масавых расстрэлах у 1930-я, гэта нармальна:

"Як можна за 4 гады забіць і закапаць у лесе 200000 чалавек без наступстваў для эканомікі, грамадства і абароны? Як чыста лагістычных арганізаваць забойства кожнага 10-га грамадзяніна сіламі некалькіх сотняў байцоў НКУС?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі