Машыніст электрычкі памёр падчас рэйса — Супольнасць чыгуначнікаў
Электрычка / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Падчас рэйса Стоўбцы-Мінск памёр машыніст цягніка №6804, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.
Здарэнне адбылося зранку 21 жніўня. На перагоне Негарэлае-Койданава лакаматыўная брыгада паведаміла, што ў машыніста рэзка пагоршылася здароўе і выклікала хуткую дапамогу. Было вырашана, што медыкі сустрэнуць электрычку на станцыі Койданава.
Калі цягнік прыбыў на станцыю, дактары канстатавалі смерць 47-гадовага машыніста. Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць.
Пасажыраў адправілі ў Мінск наступнай электрычкай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.