Маскоўскія ўлады не дазволілі правесці 1 сакавіка акцыю памяці Нямцова
Расійская апазіцыя спрабавала замяніць раней запланаваны антыкрызісны марш на жалобнае мерапрыемства.
Маскоўскія ўлады не дазволілі расійскім апазіцыянерам замяніць запланаваны на 1 сакавіка антыкрызісны марш на акцыю памяці Барыса Нямцова. Як заявіў кіраўнік дэпартамента рэгіянальнай бяспекі горада Масквы Аляксей Маёраў, паводле заканадаўства нельга памяняць фармат і месца правядзення акцыі за адзін дзень. Заяўкі падаюцца максімум за 15 і мінімум за 10 дзён, а канчатковае пагаджальнае мерапрыемства заканчваецца за тры дні да меркаванай акцыі, паведамляе Русская служба новостей.
Раней стала вядома, што арганізатары антыкрызіснага маршу, запланаванага на 1 сакавіка, вырашылі адмяніць яго і правесці жалобную акцыю з сувязі з забойствам палітыка Барыса Нямцова. З гэтай нагодай яны вялі перамовы з маскоўскай мэрыяй.
Барыс Нямцоў быў застрэлены позна ўвечары 27 лютага каля 23.00 у цэнтры Масквы. Ён прагульваўся па мосце са сваёй сяброўкай, якая прыехала з Украіны. Раптам пад'ехаў белы аўтамабіль, з якога раздаліся 4 ці 6 стрэлаў. Ад атрыманых траўмаў палітык памёр на месцы.
Праваахоўныя органы разглядаюць розныя версіі злачынства: ад палітычнай дзейнасці Нямцова да асабістай непрыязні. Мяркуецца, што гэта магло быць замоўленае забойства.
Цяпер у Маскве адбываецца збор на месцы гібелі апазіцыянера — палітыкі, грамадскія актывісты і простыя грамадзяне нясуць на вялікі Маскварэцкі мост кветкі і свечкі.